Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Беларусы рассказывают о странных сообщениях от бывших коллег. Почему они могут быть еще более тревожными, чем кажется на первый взгляд
  2. В Беларуси повысили минимальную цену на популярный вид алкоголя
  3. «Я так понимаю, переусердствовали». Спросили в Минэнерго и Мингорисполкоме, почему освещение в столице включили позже обычного
  4. Беларуска пожаловалась, что в ее райцентре «не попасть ни к одному врачу». В больнице ответили
  5. Опрос: 46% жителей Польши испытывают неприязнь к беларусам. Что это значит
  6. После жалобы в TikTok на блудное стадо коров беларуску забрали в милицию и провели беседу об «экстремизме»
  7. Распоряжение экономить на уличном освещении зимой — не первое абсурдное решение Лукашенко. Вспоминаем, что еще он предлагал и требовал
  8. «Верните город обратно в цивилизацию». В Минске (и не только) отключили фонари по распоряжению Лукашенко — в соцсетях споры
  9. Пропагандист взялся учить беларусов, как работать и зарабатывать. Экономистка ему ответила и объяснила что к чему
  10. «Я был иностранцем, а беларусы сделали все легким». Перед Олимпиадой в Италии мы поговорили с экс главным тренером хоккейной сборной
  11. Регистрация терминалов Starlink в Украине может ослабить возможности России по ударам в глубине обороны — ISW
  12. Лукашенко потребовал экономить на уличном освещении. Разбираемся, с чем это может быть связано
  13. Лукашенко не верит, что минчанам сложно передвигаться в темноте, и требует продолжения эксперимента с уличным освещением
  14. Олимпийская чемпионка, две уроженки России, дебютантка. Рассказываем обо всех спортсменках, которые представят Беларусь на Играх-2026
  15. Живущих за границей беларусов обяжут сдавать отпечатки пальцев — кого и когда коснутся новые правила

опубликовано: 
обновлено: 

Беларуская дыяспара за мяжой адзначае Дзень Волі. Паколькі 25 сакавіка сёлета выпала на панядзелак, у некаторых гарадах святочныя мітынгі вырашылі правесці ў нядзелю, 24 сакавіка. Публікуем здымкі з Варшавы, Беластока, Гданьска, Познані і Лодзі, а таксама з Прагі, дзе шэсце адбылося з удзелам Святланы Ціханоўскай.

Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: "Позірк"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: «Позірк»

Прага

У Празе ў гэтыя дні адбываецца III Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, удзел у якой бяруць многія палітычныя і грамадскія дзеячы. У нядзелю пасля мерапрыемстваў канферэнцыі адбылося шэсце беларусаў з нагоды Дня Волі.

«Гэта дзень барацьбы не толькі за нашую свабоду, але і за само існаванне Беларусі як дзяржавы, — сказала Святлана Ціханоўская, звяртаючыся да ўдзельнікаў маршу. — Мы не можам святкаваць Дзень Волі сёння ў Мінску. Краіна пад акупацыяй. Таму беларусы выходзяць на акцыі па ўсім свеце, каб нагадаць пра нашую барацьбу і падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў засценках рэжыму. І мы будзем выходзіць далей. Пакуль не вернем сабе сваю краіну. Мы будзем выходзіць, пакуль усе палітвязні не будуць вольныя. Пакуль злачынцы не будуць пакараныя. І пакуль мы назаўжды не вызвалім нашую краіну з кіпцюроў імперыі».

Таксама ў Празе адкрылі памятны знак беларускаму першадрукару Францыску Скарыну.

Варшава

Беларусы прайшлі шэсцем па цэнтры горада ад плошчы Трох Крыжоў да помніка Мікалаю Каперніку, дзе адбыўся мітынг. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 1000 чалавек.

Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: Reform.by
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: Reform.by
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: Reform.by
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: Reform.by

Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: Reform.by
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: Reform.by
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: "Позірк"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: «Позірк»
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: "Позірк"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: «Позірк»
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: "Позірк"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: «Позірк»
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: "Позірк"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: «Позірк»

На мітынгу выступілі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета — Павел Латушка, Валерый Сахашчык.

«Мы паўставалі зноў. Нашых лідараў і эліту каралі смерцю на эшафоце, расстрэльвалі ўначы ў Курапатах, а яны паўставалі зноў. Дзяржаўнасць разбуралі, а яна паўставала зноў. Менавіта нацыянальная свядомасць прывяла ў Мінск больш за 1800 дэлегатаў на Першы Усебеларускі з’езд. І хоць з’езд быў разагнаны бальшавікамі, 106 гадоў таму паўстала БНР. Зерне нацыянальнай свядомасці, перажыўшы бальшавіцкі тэрор, сталінскія рэпрэсіі, Курапаты, дзесяцігоддзі СССР, прарасло і дало ўсходы.

… Я дзякую беларусам і беларускам, дзе б вы ні былі сёння, за тое, што вы не здаліся, не скарыліся і працягваеце барацьбу.

Схіляю галаву перад мужнасцю нашых герояў-партызанаў, што спынялі рух расійскіх цягнікоў, нашых герояў-каліноўцаў, якія ўжо два гады бароняць Украіну ад расійскай навалы.

Нашая нацыя бачыла безліч складаных часоў. Але ж мы жывём. Жывуць нашыя свядомасць, воля. І жыве Беларусь!» — сказаў Павел Латушка.

Павел Латушка на Дні Волі ў Варшаве 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет
Павел Латушка на Дні Волі ў Варшаве 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет

«Чарговы Дзень Волі Беларусь сустракае ў няволі. Ці апошні? Найлепшыя людзі Беларусі — у турмах. Многіх забілі. Многія працягваюць з’язджаць з Радзімы — і нібы губляюцца па свеце. Лукашэнка вельмі хацеў б зрабіць выгляд, што ён перамог, — і гэта ўсё навекі. Але мы ўсе вельмі добра разумеем, што ніякай сілы ў яго няма. Ён не абапіраецца на свой народ. Ён не з’яўляецца палітычным суб’ектам, ён — закладнік Крамля.

Ці так добра ўсё сёння ў Маскве? На нашых вачах адбываецца калапс сістэмы ў сувязі з тэрактам. Мы бачым, што Расія паспрабавала „пераламаць“ сітуацыю на фронце, але нічога не атрымалася.

Найлепшыя нашыя мужчыны зараз змагаюцца на баку Украіны. Змагаюцца за гонар нашай нацыі і яе будучыню. Падтрымлівайце іх, адзін аднаго, трымайцеся разам, не вядзіцеся на правакацыі спецслужбаў, якія спрабуюць убіць паміж намі клін. І перамога будзе за намі. Жыве Беларусь!» — выказаўся Валерый Сахашчык.

Валерый Сахашчык на Дні Волі ў Варшаве 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет
Валерый Сахашчык на Дні Волі ў Варшаве 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет

Пасля беларусы накіраваліся ў самае сэрца польскай сталіцы — на Замкавую плошчу, дзе адбыўся святочны канцэрт. Выступалі Піт Паўлаў, гурты Atesta, Dzieciuki і іншыя музыкі.

Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Варшаве, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»

Беласток

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт на плошчы Касцюшкі з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Ігара Палынскага і гурта Kurwadziki, выступам гістарычнага клуба рэканструкцыі Invictus 1863.

Дзень Волі ў Беластоку, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Беластоку, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»
Дзень Волі ў Беластоку, 24 сакавіка 2024 года. Фота: "Белсат"
Дзень Волі ў Беластоку, 24 сакавіка 2024 года. Фота: «Белсат»

Гданьск

Беларусы Гданьска раніцай нядзелі ўсклалі кветкі дзеячам БНР на Гарнізонных могілках. Пасля адбыўся марш у цэнтры горада — ад фантана Нептуна да Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.

Познань

У Познані прайшло шэсце ў цэнтры горада і мітынг.

Дзень Волі ў Познані, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Познані, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»

Лодзь

Невялікі марш пад бел-чырвона-белымі сцягамі адбыўся і ў Лодзі.

Дзень Волі ў Лодзі, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы "Люстэрка"
Дзень Волі ў Лодзі, 24 сакавіка 2024 года. Фота: чытачы «Люстэрка»

Святочныя мерапрыемствы працягнуцца 25 сакавіка ў Вільні, Кракаве і іншых гарадах свету.